Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 чэрвеня 2016, 11:51

Рой Ходжсан пакідае пасаду трэнера зборнай Англіі пасля паражэння ад Ісландыі на Еўра-2016

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер зборнай Англіі Рой Ходжсан вырашыў пайсці ў адстаўку пасля паражэння ад футбалістаў Ісландыі ў 1/8 фіналу Еўра-2016, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Англічане лічыліся безагаворачнымі фаварытамі і нават выйшлі наперад у дэбюце матчу з ісландцамі. Аднак потым ісландскія футбалісты забілі два мячы і атрымалі гістарычную перамогу над роданальнікамі футбола. Зборная Ісландыі ўпершыню гуляе ў фінальнай стадыі кантынентальнага першынства і адразу прабілася ў васьмёрку найлепшых каманд Старога Свету. Такога ж поспеху дабілася і зборная Уэльса, для якой гэта фінальная стадыя чэмпіянату Еўропы таксама першая ў гісторыі.

Што датычыцца адстаўкі Ходжсана, то яна не першая на Еўра-2016. Раней аб сваім адыходзе заявілі настаўнік зборнай Расіі Леанід Слуцкі і яго ўкраінскі калега Міхаіл Фаменка. Расійскія і ўкраінскія футбалісты на французскім чэмпіянаце кантынента выступілі вельмі няўдачна, не здолеўшы выйсці са сваіх груп у плэй-оф.

Матчы чвэрцьфінальнай стадыі Еўра-2016 пачнуцца 30 чэрвеня сустрэчай зборных Польшчы і Партугаліі. 1 ліпеня футбалісты Уэльса сустрэнуцца з Бельгіяй, 2 ліпеня матч Германія - Італія, 3 ліпеня французы згуляюць з ісландцамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі