Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2018, 17:40

"Раўбічы" прымуць у 2019 годзе чэмпіянат Еўропы па біятлоне

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) прыняў рашэнне аб правядзенні чэмпіянату Еўропы па біятлоне 2019 года ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона.

Плануецца, што кантынентальны біятлонны форум пройдзе з 18 па 24 лютага. Акрамя таго, у 2019 годзе "Раўбічы" прымуць летні чэмпіянат свету па біятлоне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі