Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лістапада 2017, 13:40

Міжнародны хакейны турнір на прызы БФСТ "Дынама" стартаваў у Мінску

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйны міжнародны хакейны турнір сярод ігракоў 2003 года нараджэння і малодшых на прызы БФСТ "Дынама" стартаваў у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гаспадары спаборніцтваў выставілі на турнір, які кожны год праходзіць у дні асенніх канікул, дзве каманды. "Дынама-2003" і "Дынама-2004" сустрэліся ў першым матчы турніру. Старэйшыя спартсмены аказаліся мацнейшымі - 9:2.

У госці да юных мінскіх хакеістаў прыехалі ігракі 2003 года нараджэння з рыжскай хакейнай школы "Марупе", а таксама ДЮСШ Ліды і ЦАР Жлобіна. Турнір прадоўжыцца да 5 лістапада, у гэты дзень адбудзецца фінал і матч за 3-е месца.

Хакейная школа БФСТ "Дынама" адкрыта ў 2005 годзе. Выхаванцы дынамаўскай школы рэгулярна ўключаюцца ў маладзёжныя і юнацкія зборныя Беларусі. Напрыклад, абаронца Дзмітрый Дзярабін у складзе маладзёжнай зборнай Беларусі выступіць у элітным дывізіёне чэмпіянату свету і атрымаў выклік на маючы адбыцца збор нацыянальнай каманды. Нападаючы Канстанцін Дробыш і варатар Мікіта Талапіла ў мінулым сезоне паспяхова выступілі ў складзе зборнай да 18 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі