Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 студзеня 2018, 11:24

Мірны і Освальд пераможна стартавалі на Australian Open

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны і аўстрыйскі тэнісіст Філіп Освальд пераможна стартавалі ў мужчынскім парным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім першым матчы Мірны і Освальд сустракаліся сёння з італьянска-ізраільскім тандэмам Томас Фабіяна / Дудзі Села і перамаглі - 7:6 (7:5), 3:6, 7:6 (7:4). Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Касцілья згуляюць з аргенцінскім дуэтам Гвіда Пелья / Дыега Шварцман.

У спаборніцтвах жаночых пар беларуска Арына Сабаленка і расіянка Вераніка Кудзярметава будзе сапернічаць з дуэтам Сарана Кірсця (Румынія) / Беатрыс Хадад Мая (Бразілія).

Аляксандра Сасновіч 18 студзеня ў паядынку 1/32 фіналу адзіночнага разраду згуляе з харвацкай тэнісісткай Мір'янай Лучыч-Бароні. У першай сустрэчы цяперашняга Australian Open Аляксандра выйграла ў амерыканкі Крысціны Макхейл у двух сэтах - 6:3, 6:2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі