Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 кастрычніка 2017, 10:10

Мікалай Аляксееў стаў галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі па баскетболе

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы ў мінулым беларускі баскетбаліст Мікалай Аляксееў стаў галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі (U-16). Яго кандыдатуру аднагалосна зацвердзілі 24 кастрычніка ўдзельнікі пасяджэння выканкама Беларускай федэрацыі баскетбола (БФБ) паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Таксама ў ходзе пасяджэння былі разгледжаны пытанні стварэння папячыцельскага савета БФБ і зацверджаны спісачныя склады спартсменаў і трэнераў нацыянальных каманд Беларусі ва ўсіх узроставых групах - як у мужчын, так і ў жанчын.

Акрамя таго, быў прадстаўлены новы лагатып баскетбольнай федэрацыі.

"Улічваючы, што ў сезоне 2017/2018 Беларусь прымае як ніколі раней шмат матчаў еўрапейскага і сусветнага ўзроўню, узнікла неабходнасць распрацаваць новую эмблему федэрацыі, - растлумачыла выканаўчы дырэктар БФБ Настасся Марыніна. - Абноўлены лагатып як адлюстроўвае прыналежнасць да віду спорту, так і ўвасабляе нацыянальныя сімвалы Беларусі. Дызайнерам, якія працавалі над удасканаленнем эмблемы федэрацыі, удалося стварыць найбольш прыдатны варыянт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі