Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 верасня 2018, 11:15

Марыя Шарапава з-за траўмы датэрмінова завяршыла тэнісны сезон

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Марыя Шарапава з-за траўмы датэрмінова завяршыла тэнісны сезон. Такую інфармацыю апублікаваў афіцыйны сайт сусветнай Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Расіянка прыняла рашэнне не выступаць на турнірах у Пекіне, Цяньцзіні і маскоўскім Кубку Крамля.

"Хацелася абараніць тытул пераможцы турніру ў Цяньцзіні, але мне неабходны час на аднаўленне пасля траўмы", - адзначыла Марыя Шарапава.

Былая першая ракетка свету плануе пачаць новы тэнісны сезон на турніры ў кітайскім Шэньчжэні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі