Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 сакавіка 2017, 10:48

Футбалісты зборнай Беларусі ўступілі камандзе Македоніі ў таварыскім матчы

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі прайгралі ў гасцях камандзе Македоніі ў таварыскім матчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Македонія - Беларусь - 3:0.

Скоп'е. Стадыён "Філіп II". 4000 гледачоў.

Суддзя - Паўле Радаванавіч (Чарнагорыя).

Македонія: Дзімітрыеўскі; Рысцеўскі, Мойсаў, Шыкаў, Аліёскі (Чурлінаў, 82), Трайкоўскі (Трычкоўскі, 56), Пандзеў (Трайчэўскі, 72), Рыстоўскі, Сцепановіч (Ібраімі, 82), Спіроўскі (Ташэўскі, 77), Нестароўскі (Эюпі, 77).

Беларусь: Гутар; М.Валадзько, Сівакоў (Мартыновіч, 84), Паліцевіч (Скавыш, 46), Палякоў, Кісляк (Рыяс, 75), Стасевіч, Кендыш (Брэсан, 71), Драгун, Савіцкі (Гардзяйчук, 58), Радзівонаў (Сігневіч, 59 ).

Галы: 1: 0 - Спіроўскі (40), 2: 0 - Пандзеў (60), 3: 0 - Пандзеў (69).

Папярэджанне - Кісляк.

Каманда Ігара Крывушэнкі пачала спарынг з македонцамі ў абноўленым складзе. На працягу амаль усяго першага тайма сапернікі гулялі ў невысокім тэмпе і атакуючыя дзеянні абедзвюх каманд не вызначаліся вынаходлівасцю. У беларусаў актыўней за іншых быў Віталь Радзівонаў, які спрабаваў абвастрыць сітуацыю ля варот сапернікаў, але да поспеху гэта не прывяло. Гаспадары таксама не вельмі напружвалі абарончыя парадкі апанентаў, але незадоўга да перапынку ўсё ж парадавалі сваіх нешматлікіх балельшчыкаў. На 40-й мінуце гульні галкіпер беларусаў Аляксандр Гутар няўпэўнена згуляў пры розыгрышу штрафнога ўдару, пасля чаго цэль паразіў Стэфан Спіроўскі. У другім тайме трэнерскі штаб беларускай каманды зрабіў некалькі перастановак, але яны не ўнеслі істотных змяненняў у ход сустрэчы. Затое ўдачна спрацавала замена ў македонцаў - пад канец гульнявога часу Іван Трычкоўскі, які змяніў Аляксандра Трайкоўскага, прайшоў па правым флангу і зрабіў дакладную перадачу на капітана каманды Горана Пандзева, які забіў другі гол. Яшчэ праз 8 мінут ён жа аформіў галявы дубль, замкнуўшы падачу ўжо з левага краю атакі - 3:0. У астатні час госці так і не змаглі забіць хаця б адзін мяч, пацярпеўшы другое запар "сухое" паражэнне.

Вечарам 28 сакавіка завяршыліся яшчэ тры таварыскія матчы: Расія - Бельгія - 3:3, Грузія - Латвія - 5:0, Эстонія - Харватыя - 3:0, Албанія - Боснія і Герцагавіна - 1:2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі