Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2018, 14:56

Беларусы абыгралі славакаў у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве перамогі Уладзіміра Самсонава дапамаглі беларусам абыграць славакаў з лікам 3:2 у дамашнім кваліфікацыйным матчы каманднага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар беларускай каманды абыграў Самуэля Навоту - 3:1 і Любаміра Піштэя - 3:2. Яшчэ адно ачко беларускай камандзе прынёс Павел Платонаў, які перамог Навоту з лікам 3:1. Паядынак з Піштэем Платонаў прайграў - 0:3, а Аляксандр Ханін уступіў Аляксандру Валучу з рэзультатам 2:3. Гэта другая вікторыя беларускіх майстроў малой ракеткі, у першым туры яны ўпэўнена перайгралі ў гасцях зборную Украіны з "сухім" лікам 3:0. У наступным матчы адборачнага этапу беларусы 2 кастрычніка прымуць у сабе дома ўкраінцаў, а 4 снежня завершаць турнір выязной сустрэчай са славакамі.

Жаночая зборная Беларусі ў сваім першым матчы разграміла ў гасцях расіянак - 3:0, затым з аналагічным рэзультатам прайграла ў Мінску шведскім спартсменкам. У наступнай гульні 2 кастрычніка каманда дома сустрэнецца з расійскай зборнай, 4 снежня ў Швецыі правядзе заключны матч кваліфікацыі кантынентальнага першынства.

Фінальная стадыя з удзелам 16 лепшых каманд Старога Свету пройдзе ў пачатку верасня 2019 года ў французскім Нанце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі