Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 жніўня 2016, 09:27

Беларускія прызёры Алімпіяды вярнуліся на радзіму

22 жніўня, Мінск /Данііл Шаўроў - БЕЛТА/. Алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў, уладальнікі бронзы барэц Ібрагім Саідаў і экіпаж байдаркі-жаночай чацвёркі Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук вярнуліся з Рыа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў расказаў, што ехаў у Рыа-дэ-Жанэйра за серабром, але вельмі рады, што змог выступіць на золата. "Ужо нават не змагу ўспомніць, як праходзілі спаборніцтвы. Я вельмі задаволены сваім вынікам", - адзначыў батутыст. Ён дадаў, што адпачываць будзе ўсяго адзін дзень, а адразу пасля гэтага пачне падрыхтоўку да Кубка Беларусі.

Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у складзе экіпажа жаночай байдаркі-чацвёркі Вольга Худзенка падзялілася меркаваннем, што яны дастойна прадставілі від спорту. "Мы выступілі і за хлопцаў, і за дзяўчат, і за трэнераў, што засталіся дома", - сказала яна.

Ібрагім Саідаў, які на мінулай Алімпіядзе заваяваў бронзу па вольнай барацьбе ў катэгорыі да 105 кг, расказаў, што ішоў да алімпійскага поспеху з 17 гадоў. "Гэта нядрэнны вынік, але я прадоўжу імкнуцца да золата", - падкрэсліў барэц.

Прызёраў Алімпійскіх гульняў віталі кіраўнікі спартыўных федэрацый і міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі