Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка прабіўся ў 1/8 фіналу турніру ў Кітаі

Спорт 18.04.2017 | 17:16
Ілья Івашка. Фота з архіва
Ілья Івашка. Фота з архіва

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ілья Івашка (179-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова пачаў выступленне на тэнісным турніры ў кітайскім Цындаа (прызавы фонд - $125 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў першым паядынку беларус перамог кітайскага тэнісіста Чжан Цзэ (203-і нумар рэйтынгу АТР) - 4:6, 6:1, 6:2. Цяпер у матчы 1/8 фіналу Ілья Івашка сустрэнецца з сербскім тэнісістам Янкам Тыпсаравічам (89). Яшчэ адзін беларус Аляксандр Буры не змог прайсці ў асноўную сетку адзіночнага разраду, уступіўшы ў трэцім крузе кваліфікацыі прадстаўніку Канады Феліксу Огер-Альясіму - 2:6, 2:6. Сёння Аляксандр Буры і ўкраінец Дзяніс Молчанаў у першым матчы парнага разраду згуляюць з нямецкім дуэтам Андрэс Майс / Оскар Отэ.

На турніры ў Манака (прызавы фонд - 4,2 млн еўра) беларус Максім Мірны і канадзец Даніэл Нестар не змаглі выйсці ў чвэрцьфінал, прайграўшы італьянска-швейцарскаму тандэму Фабіа Фаньіні / Стэн Ваўрынка - 4:6, 6:7 (2:7).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэпазіты на сямейны капітал Стаўка па дэпазіце "Сямейны капітал" на 2017 год складае 1,7 працэнта гадавых. Выкарыстаць грошы можна толькі пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў, за выключэннем трат на медыцынскія паслугі.