Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 студзеня 2018, 15:10

Беларускі біятланіст Уладзімір Чапелін заняў 3-е месца на этапе Кубка IBU

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі біятланіст Уладзімір Чапелін заняў 3-е месца ў індывідуальнай гонцы на этапе Кубка IBU, які праходзіць у Германіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На дыстанцыі 20 км Уладзімір Чапелін дапусціў два промахі, але ўступіў пераможцу французу Жану-Гіёму Беатрыксу 1 мін 03,3 сек. Французскі біятланіст паказаў рэзультат 53 мін 31,5 сек пры адным промаху. На другой пазіцыі з адставаннем 32,8 сек - расіянін Пётр Пашчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі