Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лістапада 2017, 13:02

Звароты грамадзян часцей за ўсё датычацца ЖКГ - дэпутат

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звароты грамадзян часцей за ўсё датычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведаміла сёння журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Слуцкай выбарчай акрузе нумар 67 Валянціна Ражанец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звароты грамадзян часцей за ўсё датычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рамонту і будаўніцтва дарог, будаўніцтва жылля, добраўпарадкавання дамоў і пад'ездаў. Гэтыя тэмы на слыху, і, вядома, у адпаведнае заканадаўства ўносяцца нейкія карэкціроўкі ўжо цяпер", - сказала Валянціна Ражанец.

Яна адзначыла, што абарона правоў і законных інтарэсаў людзей, работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб - важнейшая задача краіны. "У рабоце дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў яна таксама мае вялікае значэнне. Мы праводзім прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах. Пытанні аналізуюцца і часам становяцца асновай для ўнясення карэкціровак у існуючыя заканадаўчыя акты", - канстатавала дэпутат.

Што датычыцца ўдасканалення сістэмы зваротнай сувязі, то Валянціна Ражанец лічыць, што зрабіць гэта можна дзякуючы асабістаму ўдзелу кожнага прадстаўніка органаў улады, дэпутатаў, грамадскасці, а таксама адкрытасці дыялогу і рашэнняў.

Сёння Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі праводзіць круглы стол на тэму "Вывучэнне практыкі прымянення заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Канстытуцыйнага суда, кафедры псіхалогіі кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. Сярод абмяркоўваемых пытанняў - парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, асаблівасці парадку разгляду ініцыятыўных зваротаў упаўнаважаным органам у мэтах унясення прапаноў у Канстытуцыйны суд Беларусі, а таксама асновы эфектыўных стасункаў - як дабіцца ўзаемаразумення з рознымі катэгорыямі грамадзян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі