Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 снежня 2015, 13:21

Візіт Дзеда Мароза ў дзіцячы сад трэба ўзгадняць з кіраўніцтвам і бацькоўскім камітэтам - Мінгарвыканкам

8 снежня, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Запрашаць у дзіцячыя сады на навагоднія ранішнікі прыватнага Дзеда Мароза можна толькі па ўзгадненні з кіраўніцтвам установы і бацькоўскім камітэтам. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея Вялікая сёння на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне адносна забароны ў дзіцячых садах на паслугі пабочных арганізацый па правядзенні свят, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Забароны на запрашэнне збоку няма, - сказала Надзея Вялікая. - Ва ўстановах адукацыі горада працуюць папячыцельскія саветы і бацькоўскія камітэты. Перш, чым запрасіць прыватную структуру, неабходна звярнуцца да кіраўніка ўстановы адукацыі і папячыцельскі савет. Калі бацькі хочуць арганізаваць для сваіх дзяцей свята з прыватнай арганізацыяй, калі ласка, ніхто не забараняе. Абмяркуйце гэта пытанне з кіраўніцтвам установы адукацыі, папячыцельскага савета, бацькоўскага камітэта, агаварыце цану пытання, якасць праграмы".

Разам з тым яна падкрэсліла, што ўстановы адукацыі Мінска гатовы аказаць прафесійныя паслугі ў арганізацыі забаўляльных мерапрыемстваў, у тым ліку святкаванні Новага года. У сталіцы функцыянуюць 23 установы дадатковай адукацыі, у тым ліку 12 - шматпрофільных. Яны адказваюць за якасць тэатралізаваных мерапрыемстваў. "Нашы рэжысёры-пастаноўшчыкі, педагогі рыхтуюць праграмы і мерапрыемствы гарадскога, рэспубліканскага значэння, у тым ліку прафесійна падыходзяць да тэатралізаваных паказаў для дзяцей. За паслугі прыватных арганізацый мы не нясём адказнасці, - заўважыла Надзея Вялікая. - Калі бацькі думаюць, што за $500 атрымаюць якасную праграму, то могуць памыляцца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі