Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2017, 10:57

Урад працуе над вызначэннем фактараў росту заработнай платы - Касцевіч

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі працуе над вызначэннем фактараў росту заработнай платы. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ сказала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння ва ўрадзе разгорнута работа з кожным органам дзяржаўнага кіравання, а ўжо аблвыканкамы разгарнулі работу на ўзроўні прадпрыемстваў. Галоўнае - вызначыць фактары росту - за кошт чаго будзе забяспечаны рост узроўню заработнай платы, - сказала Ірына Касцевіч. - Над гэтым ужо некалькі месяцаў працуе ўрад, каб сапраўды вызначыць фактары росту, не разбалансаваць эканоміку, але пры гэтым забяспечыць вырашэнне пастаўленай задачы", - сказала яна.

Адказваючы на пытанне аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе (ДАСД), Ірына Касцевіч адзначыла, што ў Беларусі выбудавана гэта сістэма, існуе пяць відаў сацыяльнай падтрымкі. "Але гэту дзяржаўную сацыяльную падтрымку, хачу адзначыць, не кожны грамадзянін можа атрымаць. Ёсць пэўныя фільтры, - нагадала міністр. - Напрыклад, калі ты ў працаздольным узросце, але ты не працуеш і не зарэгістраваны ў якасці беспрацоўнага, то ты не можаш прэтэндаваць сёння на штомесячную сацыяльную дапамогу".

На думку Ірыны Касцевіч, гэту сістэму можна і далей удасканальваць. "Сёння дзейнічае строгая фільтрацыя ў плане таго, ці сапраўды гэты грамадзянін мае патрэбу ў сацыяльнай дапамозе дзяржавы, гэта ўсё заканадаўча выбудавана і добра працуе. Бясспрэчна, у гэтай практыцы таксама здараюцца праблемы, ёсць пытанні, якія параджае само жыццё, і сістэму гэту можна ўдасканальваць", - рэзюмавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі