Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 15:02

У РНПЦ дзіцячай хірургіі штодзень паступае ад 3 да 5 дзяцей, якія праглынулі манеты

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі штодзень паступае ад 3 да 5 дзяцей, якія праглынулі манеты, паведаміў журналістам загадчык аддзела дзіцячай хірургіі РНПЦ дзіцячай хірургіі Аляксандр Свірскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цэлым ступень траўматызацыі страўнікава-кішачнага тракта залежыць ад памеру іншароднага цела, часу знаходжання яго ў арганізме і фізіка-хімічных уласцівасцей. З манет самымі небяспечнымі ў гэтым плане лічацца дробныя. Калі яны трапяць у рот на ўдыху, могуць апынуцца ў дыхальных шляхах. У такім выпадку перакрываецца дыханне, і на працягу мінуты можа настаць смерць дзіцяці. Другі варыянт - прадмет трапляе ў страўнікава-кішачны тракт. Манета вялікага дыяметру ў страваводзе ў месцах звужэння можа стаць упоперак, тым самым выклікаць змярцвенне яго сценкі. Пры гэтым узнікае запаленне ў грудной поласці, лятальнасць пры якім дасягае 50-70 працэнтаў. Пры пераходзе ў страўнік іншароднае цела можа выклікаць рэакцыю ў выглядзе ірвоты, тады манета зноў трапляе або ў стрававод, дзе засядзе, або на ўдыху - у дыхальныя шляхі.

Сур'ёзную небяспеку ўяўляюць батарэйкі. Гэтыя іншародныя целы могуць прапаліць сценкі не толькі стрававода, але і суседніх органаў - той жа трахеі. Гэты орган у дзяцей пакуль яшчэ ніхто не навучыўся замяшчаць. З пяці дзяцей, якія праглынулі батарэйкі, якім спрабавалі дапамагчы ў РНПЦ, трое загінулі.

Аляксандр Свірскі заклікаў дарослых звярнуць увагу на тыя рэчы, якія знаходзяцца ў зоне дасягальнасці дзіцяці. Трэба апусціцца на ўзровень вачэй малыша і прааналізаваць усе траўманебяспечныя прадметы. Важна помніць, што дзіця пазнае свет праз смакавыя рэцэптары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі