Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2018, 19:55

У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святы ў сакавіку

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў сакавіку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Бальніцы 3 і 10 сакавіка будуць працаваць па графіку суботняга дня, 8 сакавіка - святочнага дня, 9 сакавіка - рабочага дня, 11 сакавіка - выхаднога дня.

Работа амбулаторна-паліклінічных арганізацый, арганізацый пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічных арганізацый, аптэк і арганізацый медыцынскай тэхнікі 3 сакавіка будзе арганізавана па графіку рабочага дня, 8 сакавіка - святочнага дня, 9 і 10 сакавіка - суботняга дня, 11 сакавіка - выхаднога дня.

У выхадныя і святочныя дні амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, прыёмныя аддзяленні бальніц, траўматалагічныя пункты, аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі будуць узмоцнены. З ліку кіруючага складу арганізуюць адміністрацыйныя дзяжурствы ва ўпраўленнях аховы здароўя аблвыканкамаў, камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, а таксама падпарадкаваных арганізацыях аховы здароўя і дома.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі