Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2018, 16:04

У Беларусі створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі мадэлі "Універсітэт 3.0" - Карпенка

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі мадэлі "Універсітэт 3.0", беларускія ВНУ займаюцца не толькі адукацыяй і навуковымі распрацоўкамі, але і пашыраюць свае праекты ў эканоміку і іншыя сферы. Аб гэтым сёння заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час семінара "Магчымасці і ўклад тэхнапарка ў развіццё мадэлі "Універсітэт 3.0", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі мадэлі "Універсітэт 3.0", сёння нашы ўніверсітэты займаюцца не толькі адукацыяй і навуковымі распрацоўкамі, але і прасоўваюць свае праекты ў эканоміку і іншыя сферы. Міністэрствам адукацыі ў рамках пілотнага праекта вызначана шэсць ВНУ: БДУ, БНТУ, БДУІР, БДТУ і БДЭУ, а таксама ГрДУ імя Янкі Купалы, якім даручана распрацоўка і рэалізацыя эксперыментальнага праекта па ўкараненні новых падыходаў у развіццё навучальнай, навуковай і прадпрымальніцкай інфраструктуры ўніверсітэта. Змяненне ў адукацыйным працэсе будзе рэалізавана ўжо ў наступным навучальным годзе, але і ў гэтым годзе мы павінны пастарацца выйсці на канкрэтныя рашэнні, уключаючы ўдасканаленне нарматыўна-прававой і заканадаўчай базы", - сказаў міністр.

Паводле слоў Ігара Карпенкі, у бліжэйшай перспектыве маладзёжнай навуковай супольнасці трэба ўнесці ўклад непасрэдна ў ператварэнне Беларусі ў ІТ-краіну. "Лічбавая трансфармацыя эканомікі будзе рэалізавана спецыялістамі, якія маюць шырокі спектр кампетэнцый, атрыманых у выніку практыка-арыентаванай падрыхтоўкі, састаўнымі элементамі якой з'яўляюцца навуковыя даследаванні і распрацоўкі, іх камерцыялізацыя", - адзначыў ён.

Пашырэнне распрацовак на замежныя рынкі цяпер забяспечваюць 12 сумесных цэнтраў міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй, Казахстанам, Кітаем, Рэспублікай Карэя, Латвіяй, Венесуэлай. Высокі ўзровень навуковых даследаванняў пацвярджаецца ўдзелам універсітэтаў у выкананні больш як 100 праектаў міжнародных навуковых праграм, фондаў і грантаў.

"Мы павінны разумець, што поспех рэалізацыі мадэлі "Універсітэт 3.0" дасць магчымасць стварыць у бліжэйшым будучым высокаінтэлектуальнае матываванае асяроддзе для трансфармацыі ВНУ ў мадэль "Універсітэт 4.0", што дасць магчымасць вырашаць самыя складаныя задачы, якія ў шэрагу выпадкаў не пад сілу ні карпаратыўнай, ні акадэмічнай навуцы. А гэта магчыма толькі пры сфарміраванай у студэнцкай моладзі ўстойлівай цікавасці да кар'еры вучонага і прадпрымальніка", - падкрэсліў Ігар Карпенка. Для дасягнення пастаўленай мэты Мінадукацыі ўдзяляе асаблівую ўвагу падтрымцы навуковай кар'еры маладых людзей, дадаў ён.

Семінар "Магчымасці і ўклад тэхнапарка ў развіццё мадэлі "Універсітэт 3.0" праходзіць на базе навукова-тэхналагічнага парка БНТУ "Палітэхнік". У ім прымаюць удзел таксама першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Мінадукацыі Алег Бараноўскі. Перад адкрыццём семінара ў дэманстрацыйнай зале госці азнаёміліся з магчымасцямі вытворчых і сэрвісных структур тэхнапарка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі