Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2016, 11:27

У апошнія дні лета будзе цёпла і суха

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У апошнія дні лета чакаецца цёплае і сухое надвор'е, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"У апошнія дні лета чакаецца цёплае і сухое надвор'е. Яго абумовіць антыцыклон Gerd, які перамяшчаецца праз тэрыторыю Беларусі ва Украіну, сфарміраваны ў цёплай паветранай масе", - адзначыў начальнік службы.

У суботу будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература ноччу складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 26-32 градусы цяпла.

Ападкі ў нядзелю таксама не прагназуюцца. Тэмпература ноччу складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 25-32 градусы цяпла, па паўночным усходзе - плюс 21-24.

Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складзе 15-22 градусы вышэй за нуль.

У панядзелак на фоне высокага ціску будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт: ноччу ў асобных раёнах Віцебскай вобласці, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу складзе 13-18 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 25-32 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі