Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2018, 17:40

Цела загінулага беларускага альпініста дастаўлена ў Нальчык

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цела беларускага альпініста, які загінуў падчас узыходжання на Эльбрус, дастаўлена ў расійскі Нальчык, паведамляецца на афіцыйным сайце ГУ МНС па Кабардзіна-Балкарыі.

"Пошукава-выратавальныя работы ў Чарэкскім раёне завершаны. Ратавальнікі бортам Мі-8 МНС Расіі транспартавалі цела загінулага ў Нальчык і перадалі следча-аператыўнай групе праваахоўных органаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Вечарам 17 ліпеня ў цясніну Безенгі ў Чарэкскім раёне Кабардзіна-Балкарыі ўпаў альпініст, які рабіў узыходжанне ў складзе групы з пяці чалавек з Беларусі. Пасольства Беларусі ў Расіі вырашае пытанне з дастаўкай цела загінулага альпініста на радзіму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі