Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 студзеня 2018, 18:47

Стаўка па дэпазіце "Сямейны капітал" на 2018 год складзе 2,10697 працэнта гадавых

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка па дэпазіце "Сямейны капітал" на 2018 год складзе 2,10697 працэнта гадавых. Такая інфармацыя змешчана на сайце Міністэрства фінансаў, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з п.1 пастановы Міністэрства фінансаў ад 2 сакавіка 2015 года нумар 9 "Аб устанаўленні працэнтнай стаўкі" памер працэнтнай стаўкі па дэпазіце "Сямейны капітал" устаноўлены на ўзроўні стаўкі LIBOR для дэпазітаў тэрмінам на 1 год у доларах ЗША па стане на апошні дзень каляндарнага года, што папярэднічае каляндарнаму году налічэння працэнтаў.

Па стане на 29 снежня 2017 года стаўка LIBOR для дэпазітаў тэрмінам на 1 год у доларах ЗША склала 2,10697 працэнта гадавых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі