Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2018, 12:06

Снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 20 студзеня

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 20 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. Ноччу месцамі прагназуюцца слабыя мяцеліца і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5-10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 1 да 7 марозу, днём будзе ад нуля да мінус 5.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі