Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2017, 14:57

Шорац даручыў расчысціць Мінск ад снегу за два дні

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац запатрабаваў забяспечыць прыбіранне снегу ў Мінску на працягу бліжэйшых двух сутак. Адпаведнае распараджэнне ён аддаў сёння ў час аператыўнай нарады ў мэрыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Шорац раскрытыкаваў адміністрацыі раёнаў сталіцы, а таксама адпаведныя службы за неўдзяленне належнай увагі рабоце па расчыстцы горада ад снегу. "Нам дадзена двое сутак на прыбіранне снегу. Магчымасцей і рэсурсаў для гэтага ва ўсіх зацікаўленых службаў дастаткова. Трэба проста прымусіць людзей працаваць і не баяцца прыцягваць да адказнасці пры неабходнасці. Хаатычнага нагрувашчання снегу ў горадзе быць не павінна", - запатрабаваў старшыня Мінгарвыканкама.

У суботу, 14 студзеня, у Мінску прайшоў моцны снегапад. За суткі ў сталіцы быў адзначаны прырост снежнага покрыва на 10 см (з 16 да 26 см).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі