Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2016, 16:39

Савет Рэспублікі адобрыў законапраект аб зацвярджэнні Ваеннай дактрыны

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання адобрыў законапраект аб зацвярджэнні Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ігар Марзалюк, неабходнасць прыняцця Ваеннай дактрыны выклікана змяненнем геапалітычнай сітуацыі ў свеце і з'яўленнем новых рызык для Беларусі. "У чым яе навізна? У тым, што ў ёй разглядаюцца ўсе віды і варыянты магчымых узброеных канфліктаў, у тым ліку такая рэч, як гібрыдная вайна і ўзброеныя выступленні, накіраваныя супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржавы", - сказаў Ігар Марзалюк.

Ён звярнуў увагу, што Беларусь мае намер у далейшым прадаўжаць стратэгічнае партнёрства з Расіяй і ў той жа час адкрыта да супрацоўніцтва з іншымі ваеннымі арганізацыямі, у тым ліку НАТА, але пры ўмове поўнага і безумоўнага прыярытэту нацыянальных інтарэсаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі