Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2017, 19:09

Саўмін скарэкціраваў парадак арганізацыі і правядзення ЦТ

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам скарэкціраваны парадак арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 24 сакавіка 2017 года нумар 221. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ўрада, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці c п.2 указа ад 9 студзеня 2017 года нумар 4, што датычыцца пытанняў прыёму ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі і вышэйшай адукацыі на I ступень, і ўносіць змяненні і дапаўненне ў пастановы ўрада ад 6 чэрвеня 2006 года нумар 714 і ад 16 красавіка 2008 года нумар 565.

У прыватнасці, абітурыенту прадастаўлена права здаваць дадатковае чацвёртае цэнтралізаванае тэсціраванне. У выпадку, калі абітурыент быў зарэгістраваны для праходжання ЦТ больш як па чатырох вучэбных прадметах уступных іспытаў, ён дапускаецца да ўдзелу толькі па чатырох першых вучэбных прадметах (згодна з графікам правядзення ЦТ), на якія ён зарэгістраваўся.

Акрамя таго, дакументам замацаваны парадак часовага выхаду абітурыентаў з аўдыторыі ў час ЦТ па аб'ектыўных прычынах, а таксама ўнесены змяненні, якія прадугледжваюць выключэнне спроб абітурыентаў абмяняцца экзаменацыйнымі матэрыяламі (бланкамі адказаў, варыянтамі тэстаў).

Тэрмін дзеяння сертыфікатаў ЦТ прадоўжаны да двух гадоў.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі