Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзентацыя Канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці адбылася ў прэс-цэнтры БЕЛТА

Грамадства 14.08.2018 | 16:57
У час правядзення круглага стала
У час правядзення круглага стала

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя Канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці адбылася ў прэс-цэнтры Беларускага тэлеграфнага агенцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канцэпцыі была прысвечана першая панэльная дыскусія праекта "Белая Русь" пра Беларусь. Беларуская дзяржаўнасць: гісторыя і сучаснасць". Паводле слоў дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслава Даніловіча, выданне будзе пяцітомным. Цяпер яно рыхтуецца да друку. У Канцэпцыі прадстаўлена, як на працягу ўсяго гістарычнага шляху развіцця беларускага народа фарміраваўся патэнцыял дзяржаўнасці, як ён рэалізаваны ў гістарычных і нацыянальных формах. "Такім чынам, будзе прадстаўлена цэласная канцэпцыя гісторыі беларускай дзяржаўнасці", - адзначыў вучоны.

Ён растлумачыў: дзяржаўнасць разглядаецца як унутраны патэнцыял беларускага народа, што накапліваўся тысячагоддзямі. Вучоныя вылучылі гістарычныя (Полацкае, Тураўскае княствы, ВКЛ, Рэч Паспалітая і іншыя) і нацыянальныя формы дзяржаўнасці. Пад нацыянальнымі маюцца на ўвазе такія дзяржаўныя ўтварэнні, як БНР, якая не стала рэальнай дзяржавай, але была першай спробай яе стварэння, ССРБ, ЛітБел, БССР і, нарэшце, Рэспубліка Беларусь.

У час прэзентацыі Вячаслаў Даніловіч расказаў, што работа над Канцэпцыяй вялася 13 гадоў. Яе прадстаўлялі ўжо ў навуковых колах, на міжнародных форумах, дзе яна знайшла падтрымку беларускіх і замежных гісторыкаў.

Праект "Белая Русь" пра Беларусь. Беларуская дзяржаўнасць: гісторыя і сучаснасць" рэалізуецца сумесна РГА "Белая Русь", Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, гістарычным факультэтам БДУ пры інфармацыйнай падтрымцы БЕЛТА. Арганізатары маюць намер аб'яднаць намаганні вучоных, педагогаў, журналістаў, дзеячаў культуры і мастацтва для захавання нацыянальнай памяці, фарміравання гістарычнай самасвядомасці беларусаў на аснове аб'ектыўнага вывучэння, асвятлення і папулярызацыі айчыннай гісторыі. Адна з важнейшых задач праекта - праз адкрытую дыскусію, актыўную навукова-асветную дзейнасць процістаяць непрафесіяналізму і спробам фальсіфікацыі гістарычных фактаў, распаўсюджванню палітычна ангажыраванай гісторыі.

На працягу года адбудзецца цыкл панэльных дыскусій, у якіх прымуць удзел дэпутаты, маладыя вучоныя, гісторыкі, выкладчыкі. Яны будуць шырока асвятляцца ў рэспубліканскіх СМІ і часопісе "Беларуская думка".

Чытачы, якія будуць уважліва сачыць за публікацыямі, змогуць прыняць удзел у інтэрактыўным конкурсе на веданне гісторыі Беларусі. Па выніках праекта будзе апублікаваны зборнік матэрыялаў з тэзісамі дакладаў экспертаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ВУП у Беларусі Валавы ўнутраны прадукт у студзені-жніўні 2018 года склаў Br77,4 млрд (103,7% да аналагічнага перыяду 2017 года).