Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 красавіка 2018, 13:51

Пятая батарэя ЗРК "Тор-М2" і чатыры самалёты Як-130 паступяць у Беларусь у 2018 годзе

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пятая батарэя ЗРК "Тор-М2" і чатыры самалёты Як-130 будуць пастаўлены ў Беларусь у 2018 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Заключаны кантракты на закупку пятай батарэі зенітна-ракетнага комплексу "Тор-М2" і чатырох вучэбна-баявых самалётаў Як-130. "Мы авансавую праплату ўжо ўнеслі. Чакаем, што да канца года пастаўка гэтых узбраенняў будзе ўжо завершана", - сказаў Андрэй Раўкоў.

Міністр таксама адзначыў, што закупка 12 самалётаў знішчальнікаў Су-30СМ пачнецца з 2019-2020 года.

Андрэй Раўкоў расказаў аб ходзе праверкі Узброеных Сіл, якая праводзіцца цяпер па даручэнні Прэзідэнта. Паводле слоў міністра, яна ідзе ў адпаведнасці з планам. Наперадзе, у прыватнасці, камандна-штабныя вучэнні з 37-й механізаванай брыгадай. "Цяпер рыхтуецца сур'ёзнае вучэнне з трыма злучэннямі, воінскімі часцямі ВПС і войскаў ППА. У бліжэйшы тыдзень-паўтара яно будзе праведзена", - праінфармаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі