Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 жніўня 2016, 09:00

Першы званок прагучыць для 110 тыс. першакласнікаў у Беларусі

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за школьныя парты ў новым навучальным годзе сядуць 110 тыс. першакласнікаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі.

Усяго ва ўстановах адукацыі ўсіх узроўняў у 2016/2017 навучальным годзе будуць вучыцца амаль 2 млн дзяцей, навучэнцаў, студэнтаў і слухачоў. У школы і гімназіі прыйдуць 982,1 тыс. дзяцей. Гэта амаль на 13 тыс. больш, чым у папярэднім, калі за парты селі 969,1 тыс. школьнікаў.

Першы званок для вучняў празвініць 31 жніўня - 1 верасня. Адбудуцца школьныя лінейкі, знаёмства навучэнцаў, у тым ліку першакласнікаў і бацькоў са школай, а таксама з бяспечнымі маршрутамі. Свята першага званка прадоўжаць тэматычныя ўрокі па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванні ў падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за краіну.

Першакласнікі традыцыйна атрымаюць кнігу "Беларусь - наша Радзіма" - падарунак Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі першакласніку. У гэтым годзе выдавецтва "Пачатковая школа" для школьнікаў падрыхтавала абноўленае маляўнічае выданне з мультымедыйным дыскам-дадаткам, а для настаўнікаў - метадычныя матэрыялы, якія дапамогуць арганічна спалучаць магчымасці традыцыйнага дапаможніка і электроннага дадатку. Азнаёміцца з выданнямі можна на Нацыянальным адукацыйным партале.

Усяго ў 2016/2017 навучальным годзе будуць функцыянаваць больш як 3 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, завяршаецца іх падрыхтоўка. У бягучым годзе ў ходзе аптымізацыі сеткі агульнаадукацыйных школ плануецца закрыць 65 і рэарганізаваць 80 навучальных устаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі