30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і кароткачасовыя ападкі чакаюцца ў Беларусі 31 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 7-12 м/с, у многіх раёнах парывы да 15-22 м/с. У сувязі з гэтым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 да плюс 5, днём па захадзе Брэсцкай, Гродзенскай абласцей чакаецца да 7 градусаў цяпла.-0-