Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2017, 09:30

Парушанае з-за непагоды электразабеспячэнне адноўлена ў 653 населеных пунктах Беларусі

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электразабеспячэнне, парушанае з-за непагоды, адноўлена ў 653 населеных пунктах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў ДВА "Белэнерга".

"За мінулыя суткі было адноўлена электразабеспячэнне ў 653 населеных пунктах на тэрыторыі рэспублікі. Прыцягвалася амаль 500 чалавек персаналу энергазабеспячальных арганізацый і 198 адзінак тэхнікі. Дзякуючы своечасовай падрыхтоўцы персаналу і дастатковаму аснашчэнню брыгад адключэнні ў размеркавальных сетках устараняліся аператыўна", - адзначылі ў "Белэнерга".

Па стане на 7.00 19 верасня вядуцца работы па аднаўленні электразабеспячэння ў 41 населеным пункце (адключэнні ў якіх адбыліся ноччу і раніцай 19 верасня) Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. 146 дыспетчарскіх службаў раёнаў электрасетак (РЭС) працуюць кругласутачна. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.

Парушэнні электразабеспячэння спажыўцоў у населеных пунктах былі зафіксаваны ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я 18 верасня (на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, у асобных раёнах - навальніцы, моцны парывісты вецер). Як раней паведамілі БЕЛТА ў "Белэнерга", сітуацыю з адключэннем электразабеспячэння з-за непагоды нельга назваць надзвычайнай.

Як паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС, у выніку ўзмацнення ветру (да 23 м/с) былі пашкоджаны дахі 4 сельскагаспадарчых будынкаў, у тым ліку 3 ферм у Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах. У Гродзенскім раёне дрэва ўпала на жылы дом, пашкоджаны 3 лісты шыферу. У Гродзенскім раёне каля вёскі Горніца дрэвам, якое ўпала, быў перакрыты рух. На тэрыторыі Мінскай вобласці ў выніку навальнічнага фронту, што праходзіў 4 верасня, застаюцца пашкоджанымі дахі чатырох будынкаў: трох жылых дамоў у Мінскім раёне і аднаго сельскагаспадарчага будынка ў Слуцкім раёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі