Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС пройдзе ў Мінску 22 ліпеня

Грамадства 17.07.2017 | 16:20
Фота з архіва
Фота з архіва

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС пройдзе на праспекце Незалежнасці ў Мінску 22 ліпеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

"Парад стартуе ў 11.00 ад будынка Белдзяржцырка і пройдзе да плошчы Перамогі. У ім таксама прыме ўдзел узвод ганаровай варты Універсітэта грамадзянскай абароны, духавыя аркестры, ветэраны службы і юныя ратавальнікі", - удакладніў Віталь Навіцкі.

Таксама адбудуцца ўрачыстасці ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага. Тут ратавальнікі правядуць маштабныя конкурсы і паказ тэхнікі, у наведвальнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з рыштункам пажарных і выбрацца з дымакамеры.

Парад арганізуецца ў гонар Дня пажарнай службы, які святкуецца 25 ліпеня. Ратавальнікі-пажарныя запрашаюць прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, якія пройдуць не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах краіны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дапамогі на дзяцей павышаюцца з 1 жніўня Дапамогі пераглядаюць двойчы ў год: з 1 лютага і з 1 жніўня. Іх памер залежыць ад сярэднямесячнай зарплаты за II квартал 2017 года (паводле даных Белстата - Br796,8).