Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2017, 19:55

Падрыхтоўку ЖКГ да асенне-зімовага сезона абмеркавалі ва ўрадзе

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўку жыллёва-камунальнай гаспадаркі да асенне-зімовага сезона абмеркавалі ва ўрадзе ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У час відэаканферэнцыі з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна, намеснікаў старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама разгледжаны пытанні падрыхтоўкі ЖКГ да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017/2018 года, прыцягнення суб'ектаў гаспадарання да ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў, а таксама ход выканання ўстаноўленых заданняў па зборы другаснай сыравіны і пастаўцы яе на перапрацоўку.

Анатоль Калінін даручыў міністру жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандру Церахаву накіраваць інфармацыю аб выяўленых недахопах па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду і невыкананні ўстаноўленых заданняў па зборы другаснай сыравіны старшыням аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама для прыняцця аператыўных мер рэагавання. Віцэ-прэм'ер таксама даручыў разгледзець гэтыя пытанні ў міністэрстве з удзелам шырокага кола кіруючых работнікаў дзяржорганаў і кампетэнтных спецыялістаў у час тэматычных секцый па праблемных пытаннях у сферы ЖКГ 14-15 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі