Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2017, 14:31

Новыя зоны платнай паркоўкі з'явіліся ў Мінску

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя зоны платнай паркоўкі з'явіліся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе "Паркоўкі сталіцы".

Прадугледжана спагнанне платы за паркоўку транспартных сродкаў у раёне мясцовага праезду да гасцініцы "Планета" (40 машынамесц насупраць будынка па пр. Пераможцаў, 23), вул. Мельнікайтэ (30 машынамесц каля дома нумар 21 па пр. Пераможцаў); вул. Няміга, 40 (60 машынамесц).

У раёне пр. Незалежнасці - бульв. Мулявіна - вул. Залатая Горка абсталявана 245 машынамесц. Паводле даных сайта гарадской сістэмы платных парковак, платнымі сталі абодва бакі праезду ад пр. Незалежнасці да вул. Залатая Горка і ад вул. Залатая Горка да пр. Незалежнасці, праезд паміж будынкамі вул. Гікала, 4 і бульв. Мулявіна, 5, участак вул. Залатая Горка паміж вул. Гікала і бульв. Мулявіна.

Пакуль паркоўкі эксплуатуюцца ў тэставым рэжыме, а з 17 лютага, як чакаецца, пяройдуць на штатны рэжым работы.

Як паведамлялася, у сталіцы распрацаваны план развіцця платных парковак, які складаецца з некалькіх этапаў. Першы этап ужо амаль рэалізаваны, ён прадугледжваў стварэнне амаль 2 тыс. парковачных месц у цэнтральнай частцы горада (у раёне вул. Гарадскі Вал, Няміга, Бабруйская, Кірава, Леніна, Свярдлова, эксперыментальная зона на вул. Талбухіна ў раёне завода "Луч" і інш.).

У 2017 годзе колькасць платных парковачных месц плануецца павялічыць да 8 тыс. У асноўным яны будуць размяшчацца на вулічна-дарожнай сетцы. Плата за паркоўку служыць эканамічным інструментам упарадкавання кіравання транспартным патокам і дае магчымасць знізіць транспартную і экалагічную нагрузку на цэнтральную частку горада, стымуляваць абарот найбольш дэфіцытных парковачных месц, павялічыць даходную частку бюджэту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі