Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2018, 15:16

На асабістых прыёмах ніводны зварот не застаецца без увагі - Налівайка

19 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На асабістых прыёмах ніводны зварот не застаецца без увагі, запэўніў журналістаў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, які сёння ў Віцебску правёў прыём грамадзян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе пытанні, што паступаюць, аналізуюцца і абагульняюцца. Кожная праблема разглядаецца ў комплексе. Без увагі ніводны зварот не застаецца", - падкрэсліў Сяргей Налівайка.

Паводле слоў міністра, як правіла, прадстаўнікі розных прадпрыемстваў хочуць высветліць складаныя або праблемныя нюансы, якія не змаглі ў поўнай меры растлумачыць тэрытарыяльныя падатковыя органы. Яшчэ адно пытанне, якое часта ўзнікае, звязана з пазбяганнем штрафных санкцый і пені. Менавіта яно ўзнімалася сёння на прыёме прадстаўнікамі Аршанскага інструментальнага завода, канцэрна "Мясамалпрам" і іншых юрыдычных асоб.

Сяргей Налівайка адзначыў, што да яго, улічваючы спецыфіку, у асноўным звяртаюцца з пытаннямі па падатковай тэматыцы. "Але, вядома, калі прыходзяць людзі з жыццёвымі праблемамі, іх ніхто не адштурхоўвае. Мы разглядаем усе звароты і каму належыць перанакіроўваем іх, пасля чаго яны таксама аператыўна вырашаюцца", - расказаў кіраўнік ведамства.

У Віцебску Сяргей Налівайка плануе сёння наведаць СТАА "Белвест". Цікава паглядзець, як развіваецца гэта прадпрыемства, якія ў яго перспектывы", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі