Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 красавіка 2016, 14:39

Мытная служба Расіі прапануе абкладаць пошлінай пасылкі даражэйшыя за 22 еўра

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія чыноўнікі вярнуліся да ідэі зніжэння парога бяспошліннага ўвозу тавараў з замежных інтэрнэт-магазінаў. Цяпер гэта 1000 еўра ў месяц, а можа стаць 22 еўра за пасылку, пішуць "Ведомости".

Федэральная мытная служба (ФМС) накіравала ў Мінфін прапановы знізіць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў, заказаных у замежных інтэрнэт-магазінах, паведаміў кіраўнік службы Андрэй Бельянінаў. Існуючыя нормы ўвозу ён назваў "звышліберальнымі", якія "трэба паніжаць". У якасці прыкладу была прыведзена Беларусь, што ўстанавіла падобны да еўрапейскага парог бяспошліннага ўвозу - 22 еўра за пасылку.

У Расіі цяпер не абкладаюцца пошлінамі пасылкі сумарным коштам да 1000 еўра і вагой да 21 кг за адзін каляндарны месяц. Пры перавышэнні ліміту пошліна складае 30 працэнтаў, але не менш як 4 еўра за 1 кг (спаганяецца з сумы, што перасягае парог).

У 2015 годзе Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) разглядала некалькі прапаноў па зніжэнні бяспошліннага парога кошту (напрыклад, да 150 еўра) і вагі (да 10 кг) пасылак. Яшчэ адзін варыянт: з пасылак коштам 22-150 еўра спаганяць абавязковы збор 10-15 еўра, увесці фіксаваны плацеж у залежнасці ад кошту пакупкі. Тады супраць збораў выступіў Казахстан, дзе, як і ў Расіі, дзейнічае парог 1000 еўра.

У канца 2015 года намеснік кіраўніка ФМС Таццяна Галяндзеева заявіла, што калі перагаворы з Казахстанам зойдуць у тупік, то Расія зможа вырашыць праблему і сама. Яна выказала ідэю абкласці інтэрнэт-заказы з-за мяжы зборам у памеры 10-15 еўра пры кошце пасылкі 22-150 еўра.

Прэзідэнт Асацыяцыі кампаній інтэрнэт-гандлю Аляксей Фёдараў (адзін з ініцыятараў дыскусіі аб пошлінах) адзначыў, што прапановы ФМС не змяніліся. "Нормы бяспошліннага ўвозу даўно неабходна зніжаць, замежныя інтэрнэт-магазіны павінны стаць расійскімі падатковымі агентамі", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі