Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2017, 14:18

МУС выканала ўсе пастаўленыя перад ведамствам задачы ў 2016 годзе - Шуневіч

24 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. МУС Беларусі выканала ўсе пастаўленыя перад ведамствам задачы ў 2016 годзе. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хоць няшмат, але мы палепшылі асноўныя паказчыкі нашай работы. Тыя крытэрыі, якія былі закладзены ў ацэнку нашай дзейнасці, сведчаць аб тым, што Міністэрства ўнутраных спраў выканала ўсе пастаўленыя перад намі задачы ў 2016 годзе, у тым ліку і па барацьбе з найбольш небяспечнымі відамі злачынстваў, па павелічэнні раскрывальнасці гэтых злачынстваў, па прафілактыцы і гэтак далей", - расказаў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, адной з тэм даклада таксама сталі вынікі работы праваахоўнікаў па кантролі за аднаўленнем сельскагаспадарчай тэхнікі і падрыхтоўкай яе да пасяўной. "Такое распараджэнне нам даў Прэзідэнт, і Міністэрства ўнутраных спраў з Генеральнай пракуратурай кантралююць ход аднаўлення страчанай або разукамплектаванай сельскагаспадарчай тэхнікі ў СВК і іншых прадпрыемствах", - растлумачыў кіраўнік ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі