Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2017, 19:38

Мінадукацыі ўстанавіла пералік прадметаў школьных выпускных экзаменаў у новым навучальным годзе

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінадукацыі ўстанавіла пералік прадметаў школьных выпускных экзаменаў у 2017/2018 навучальным годзе. Пералік змешчаны ў пастанове Міністэрства адукацыі ад 7 ліпеня 2017 года нумар 74, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам выпускнікі 9-х класаў будуць здаваць пісьмовыя экзамены па беларускай, рускай мовах і матэматыцы. Вучні, якія засвоілі праграму сярэдняй адукацыі, у пісьмовай форме будуць экзаменавацца па матэматыцы, а таксама па беларускай або рускай мове (на выбар). Вусна адзінаццацікласнікі будуць здаваць замежную мову і гісторыю Беларусі.

Пры гэтым вучні, якія вучыліся на мове нацыянальнай меншасці (польскай або літоўскай), дадаткова будуць здаваць пісьмовыя экзамены па гэтай мове.

Вучні з парушэннем слыху і цяжкімі парушэннямі маўлення, якія асвоілі праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, пройдуць абавязковыя іспыты па матэматыцы і беларускай або рускай мове (у залежнасці ад мовы навучання і выхавання) у пісьмовай форме. Вусна яны будуць здаваць гісторыю Беларусі.

Вучні з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, зроку, псiхiчнага развiцця (цяжкасцямi ў навучаннi) будуць пісьмова трымаць экзамены па матэматыцы і беларускай або рускай мове (на выбар). Вусна адказаць давядзецца на экзаменацыйныя білеты па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі