Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2016, 12:30

Кароткачасовыя дажджы пройдуць у Беларусі 24 верасня

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы Беларусі 24 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад 11 да 17 градусаў.

У начныя і ранішнія гадзіны 26 верасня, у панядзелак, месцамі па краіне чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 2 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі