Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Інфармацыя аб стане навакольнага асяроддзя ў раёне БелАЭС паступае ў рэжыме рэальнага часу

Грамадства 09.01.2018 | 09:59
Фота з архіва
Фота з архіва

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыя аб стане навакольнага асяроддзя ў раёне БелАЭС паступае ў рэжыме рэальнага часу, паведаміла 8 студзеня на прэс-канферэнцыі першы намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Марыя Гермянчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важным напрамкам нашай работы з'яўляецца комплексны маніторынг стану навакольнага асяроддзя ў зоне будаўніцтва БелАЭС. Цяпер мы праводзім маніторынг па некалькіх напрамках - метэаралагічны, кліматычны, гідралагічны маніторынг, маніторынг хімічнага забруджвання атмасфернага паветра і паверхневых вод. У цэнтры ўсёй гэтай работы - радыяцыйны маніторынг. Мы правялі ўжо фонавае даследаванне стану навакольнага асяроддзя да запуску БелАЭС, цяпер ідзе збіранне статыстычнай інфармацыі, якая дасць магчымасць у будучым ацэньваць уздзеянне атамнай станцыі на стан навакольнага асяроддзя. Дзейнічае аўтаматызаваная сістэма кантролю радыяцыйнай абстаноўкі ў раёне БелАЭС. Інфармацыя паступае ў рэжыме рэальнага часу", - сказала Марыя Гермянчук.

Сістэма мае спецыялізаваныя датчыкі, якія ў рэжыме рэальнага часу рэгіструюць любыя змяненні ў радыяцыйнай абстаноўцы. "Гэта забяспечыць належны ўзровень радыяцыйнай бяспекі навакольнага асяроддзя і насельніцтва ў зоне БелАЭС", - падкрэсліла першы намеснік начальніка Белгідрамета.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.