Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2016, 10:31

Генплан Мінска прадугледжвае магчымасць вынасу прадпрыемстваў за межы горада

21 кастрычніка, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Генеральны план Мінска прадугледжвае магчымасць вынасу прадпрыемстваў за межы горада, у тым ліку ў гарады-спадарожнікі. Аб гэтым паведаміў журналістам галоўны архітэктар УП "Мінскграда" Аляксандр Акенцьеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Неабходнасць вынасу вытворчасцей з цэнтра замацавана не толькі ў цяперашняй рэдакцыі галоўнага горадабудаўнічага дакумента, але і ў рэдакцыях 2003 і 2010 гадоў.

"Вынас вытворчасцей разглядаецца ў кантэксце дзяржаўнай задачы. Мы склалі спіс прадпрыемстваў, якія лічым недарэчнымі для горада. Яны павінны знайсці новыя пляцоўкі", - адзначыў Аляксандр Акенцьеў.

Разам з тым, у адрозненне ад папярэдніх дакументаў, па новай формуле, узгодненай з Мінпрамам і Мінэканомікі, у нядаўна зацверджаным генплане канкрэтны пералік не пазначаны. Абазначана патэнцыяльная магчымасць перадыслакацыі некаторых аб'ектаў. Вынас будзе выконвацца на аснове тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

"Відавочна, і заканадаўства будзе мяняцца перманентна. Па кожным прадпрыемстве трэба рабіць разлікі, паколькі за гэтым стаяць канкрэтныя эканамічныя паказчыкі, рабочыя месцы. А пляцоўкі, як правіла, выбіраюцца на альтэрнатыўнай аснове. Калі ўчасткі гарадоў-спадарожнікаў будуць адпавядаць патрабаванням, то вытворчасці перамесцяцца туды", - адзначыў Аляксандр Акенцьеў.

Паводле яго слоў, горадабудаўнічая каштоўнасць цэнтральнай часткі Мінска на два парадкі вышэй за перыферыйныя раёны, што не дазваляе гэту тэрыторыю выкарыстоўваць неэфектыўна. Ва ўсіх краінах свету прадпрыемствы самі пакідаюць цэнтр, паколькі ім прад'яўляюцца высокія патрабаванні па паказчыках шуму, вібрацыі, стане паветра. Многія мінскія прадпрыемствы маюць планы па выхадзе на іншыя пляцоўкі, частка іх ужо рэалізавана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі