Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 красавіка 2018, 15:47

ФПБ стварае базу даных аб вакансіях у Беларусі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі стварае базу даных аб вакансіях па ўсёй краіне, паведаміў старшыня ФПБ Міхаіл Орда ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Мы пачалі стварэнне ўнікальнай базы даных вакансій па ўсёй краіне. На нашым прафсаюзным партале 1prof.by з'явіцца меню, дзе будуць акумуліравацца даныя аб вакансіях усіх цэнтраў занятасці. Акрамя таго, у гэтай базе будзе аператыўная інфармацыя па вакансіях, якія будуць паступаць практычна ў анлайн-рэжыме ад усіх нашых пярвічных прафсаюзных арганізацый, а гэта практычна 20 тыс. пярвічак. Дзякуючы гэтаму людзі змогуць вельмі аператыўна атрымліваць інфармацыю аб вакансіях па сфарміраваным запыце", - сказаў Міхаіл Орда.

Федэрацыя праводзіць вялікую работу ў плане садзейнічання ў працаўладкаванні. "У кожным раёне краіны ёсць наш прадстаўнік, які каардынуе работу ўсіх пярвічных прафсаюзных арганізацый. Ён на пастаяннай сувязі з іх старшынямі ў раёне і, як правіла, мае самую аператыўную інфармацыю па сітуацыі на прадпрыемствах, аб тым, што недзе патрэбны работнікі, і такім чынам можа дапамагчы працаўладкаванню тых, хто рэальна хоча знайсці работу", - адзначыў старшыня ФПБ.

Што датычыцца дэкрэта нумар 1 "Аб садзейнічанні занятасці", паводле слоў Міхаіла Орды, гэта важны і патрэбны дакумент, паколькі ён накіраваны на вырашэнне галоўнага для прафсаюзаў пытання - занятасці людзей. Прафсаюзы ўсяго свету занепакоены праблемай ценявой эканомікі і нефармальнай занятасці, паколькі гэта вядзе да зніжэння абароны чалавека. Прыняцце дэкрэта - адна з мер, якая будзе садзейнічаць легальнасці працаўладкавання.

Пры распрацоўцы дакументаў па гэтым пытанні федэрацыя ўносіла свае прапановы. Напрыклад, было прапанавана істотна пашырыць катэгорыі людзей, якія не будуць адносіцца да не занятых у эканоміцы і да якіх, адпаведна, не будуць прымяняцца нормы дэкрэта нумар 1. Гэта датычыцца, напрыклад, звольненых па скарачэнні або нядаўна скончыўшых навучальную ўстанову. Большасць прапаноў прафсаюзаў была ўлічана. "Сёння наша задача ў першую чаргу ў тым, каб максімальна былі ўлічаны інтарэсы кожнага чалавека, які трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю", - рэзюмаваў старшыня ФПБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі