Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2018, 15:51

Больш за 10 тыс. прызыўнікоў будзе накіравана ў рады беларускай арміі гэтай вясной

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 10 тыс. прызыўнікоў будзе накіравана на ўкамплектаванне беларускай арміі гэтай вясной, паведаміў сёння журналістам начальнік Галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення, намеснік начальніка Генеральнага штаба УС Аляксандр Шкірэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прызыў на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў першую чаргу забяспечвае грамадзянам нашай краіны выкананне іх канстытуцыйнага абавязку - абароны Беларусі. Прызыў праходзіць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Прызывацца вясной гэтага года будуць каля 45 тыс. чалавек. Зыходзячы з патрэбнасцей на ўкамплектаванне УС, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў плануецца накіраваць амаль 10 тыс. чалавек, у гэты ж перыяд прыкладна 500 чалавек будзе накіравана на службу ў рэзерве", - сказаў Аляксандр Шкірэнка.

Цяпер завяршаецца медыцынскае абследаванне новага папаўнення. Прызыўнымі камісіямі прынята ўжо больш за 30 тыс. рашэнняў, прадастаўлена больш за 20 тыс. адтэрміновак, 85 працэнтаў якіх - для прадаўжэння адукацыі. Акрамя таго, прадастаўлены адтэрміноўкі па стане здароўя, сямейным становішчы, у сувязі з ажыццяўленнем дэпутацкіх паўнамоцтваў.

Службовыя асобы ваенных камісарыятаў і воінскіх часцей завяршылі планавую работу па адборы прызыўнікоў для камплектавання воінскіх часцей Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў. З сённяшняга дня з Мінскага гарадскога зборнага пункта і зборных пунктаў усіх абласцей пачынаецца адпраўка новага папаўнення ў войскі. "Новае папаўненне будзе накіравана на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, транспартных войскаў, унутраных войскаў МУС, органаў пагранічнай службы і КДБ", - праінфармаваў Аляксандр Шкірэнка.

У першы дзень у войскі адправяцца амаль 1 тыс. прызыўнікоў. Урачыстыя цырымоніі адпраўкі сталічнага рэгіёна прайшлі на базе Мінскага гарадскога зборнага пункта і мемарыяльнага комплексу "Курган Славы". У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства абароны, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, адміністрацыі сталіцы, грамадскіх арганізацый, ветэраны, родныя і блізкія прызыўнікоў. Каля 150 прызваных з ваенных камісарыятаў Мінска і вобласці папоўняць рады Узброеных Сіл.

Прыняцце ваеннай прысягі новым папаўненнем будзе праведзена 16 чэрвеня. Звальненне ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны, пачалося ўжо і завершыцца да канца мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі