28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з прафесійным святам - Днём пагранічніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Больш за стагоддзе гісторыя пагранічнай службы непарыўна звязана са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці і напоўнена яркімі прыкладамі доблесці і адвагі, - гаворыцца ў віншаванні. - Восемдзесят пяць гадоў таму ў першых баях Вялікай Айчыннай вайны героі-пагранічнікі, абараняючы свяшчэнныя рубяжы Савецкай Радзімы, стаялі насмерць. Гінулі, але не здаваліся. Бяспрыкладны подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў - узор мужнасці і стойкасці воінаў у зялёных фуражках і яркі прыклад для маладога пакалення".
Прэзідэнт звярнуў увагу, што за гады незалежнасці ў Беларусі створана высокапрафесійная пагранічная служба. Абапіраючыся на традыцыі і вопыт ветэранаў, сучасныя пагранічнікі ўмела прымяняюць найноўшыя тэхналогіі ў сферы бяспекі, надзейна процідзейнічаюць усім спробам дэстабілізаваць сітуацыю на граніцах краіны, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
"Перакананы, кожны з вас і ў далейшым будзе рабіць усё магчымае, каб захаваць мір на роднай зямлі, рашуча спыняць любыя замахі на незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Айчыны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт пажадаў усім ваеннаслужачым, грамадзянскаму персаналу і ветэранам органаў пагранічнай службы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас са святам - Днём пагранічніка!
Больш за стагоддзе гісторыя пагранічнай службы непарыўна звязана са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці і напоўнена яркімі прыкладамі доблесці і адвагі.
Восемдзесят пяць гадоў таму ў першых баях Вялікай Айчыннай вайны героі-пагранічнікі, абараняючы свяшчэнныя рубяжы Савецкай Радзімы, стаялі насмерць. Гінулі, але не здаваліся. Бяспрыкладны подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў - узор мужнасці і стойкасці воінаў у зялёных фуражках і яркі прыклад для маладога пакалення.
За гады незалежнасці ў нашай краіне створана высокапрафесійная пагранічная служба. Сёння пагранічнікі, абапіраючыся на традыцыі і вопыт ветэранаў, умела прымяняюць найноўшыя тэхналогіі ў сферы бяспекі, надзейна процідзейнічаюць усім спробам дэстабілізаваць сітуацыю на граніцах Рэспублікі Беларусь.
Перакананы, кожны з вас і ў далейшым будзе рабіць усё магчымае, каб захаваць мір на роднай зямлі, рашуча спыняць любыя замахі на незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Айчыны.
Жадаю ўсім ваеннаслужачым, грамадзянскаму персаналу і ветэранам органаў пагранічнай службы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.
Аляксандр Лукашэнка,
28 мая 2026 года.-0-

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём пагранічніка