27 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на палях Міжнароднага форуму па бяспецы, што праходзіць у Маскве, правёў шэраг двухбаковых сустрэч з замежнымі калегамі. Перагаворы, у прыватнасці, прайшлі з высокімі прадстаўнікамі, якія курыруюць пытанні бяспекі, з Саюза М'янмы, Пакістана, Анголы, Манголіі, Сербіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Абмяркоўваюцца пытанні, звязаныя, вядома ж, з міжнароднай абстаноўкай, поглядамі той ці іншай дзяржавы на сучасныя выклікі, пагрозы. Пагрозы хвалююць усіх аднолькава. Усе выступаюць перш за ўсё за забеспячэнне бяспекі і міру. Гэта хвалюе больш за ўсё ўсіх. І, вядома, усе выбудоўваюць канструктыўны дыялог у плане супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі", - расказаў Аляксандр Вальфовіч.
Ён адзначыў, што значную ініцыятыву ў супрацоўніцтве з Беларуссю праяўляе Саюз М'янмы. "Гэтымі днямі якраз знаходзіцца з візітам у Беларусі міністр абароны гэтай дзяржавы, ён сустракаецца з міністрам абароны Рэспублікі Беларусь. Гэта ўжо яго другі візіт на працягу практычна двух гадоў. Іх (прадстаўнікоў М'янмы. - Заўвага БЕЛТА) вельмі цікавяць пытанні, звязаныя з тымі напрацоўкамі, якія ёсць у Беларусі па процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам, перш за ўсё тэрарызму, барацьбе з наркатрафікам, барацьбе з нелегальнай міграцыяй, гандлем зброяй", - удакладніў дзяржсакратар.

Паводле яго слоў, гэтыя ж тэмы хвалююць і прадстаўнікоў іншых дзяржаў. "Абмяркоўвалі сумесныя праекты, пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, пытанні ў ваеннай сферы. Таму такі дыялог адбыўся практычна прыкладна ў аднолькавым рэчышчы, у аднолькавым напрамку з усімі дэлегацыямі", - паведаміў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар нагадаў, што напярэдадні таксама адбылася двухбаковая сустрэча з сакратаром Савета бяспекі Расіі Сяргеем Шайгу. "Калі паглядзець на геаграфію перагавораў, то, напэўна, можна сказаць, што вось так на практыцы працуе шматвектарная палітыка Беларусі. Мы дэманструем якраз тое, аб чым гаворым: мы выступаем за шматпалярны свет, за ўзаемную павагу ўсіх дзяржаў", - падкрэсліў ён.
Аляксандр Вальфовіч таксама звярнуў увагу, што на пляцоўцы форуму сабраліся прадстаўнікі больш як 140 дзяржаў. Карыстаючыся выпадкам, дзяржсакратар і ў час сустрэч, і ў час сваіх выступленняў запрашаў калег прыняць удзел у маючай адбыцца восенню ў Мінску міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. "Мы абмяркоўваем з калегамі нашу беларуска-расійскую ініцыятыву - Хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Дарэчы, яна падтрымліваецца практычна ўсімі. Таму тыя, хто зацікаўлены ў забеспячэнні міру, тыя, вядома, прымаюць гэта і адназначна гавораць, што гэты дакумент сёння патрэбны, ён запатрабаваны і будзе садзейнічаць забеспячэнню бяспекі і міру", - дадаў ён.-0-
"Абмяркоўваюцца пытанні, звязаныя, вядома ж, з міжнароднай абстаноўкай, поглядамі той ці іншай дзяржавы на сучасныя выклікі, пагрозы. Пагрозы хвалююць усіх аднолькава. Усе выступаюць перш за ўсё за забеспячэнне бяспекі і міру. Гэта хвалюе больш за ўсё ўсіх. І, вядома, усе выбудоўваюць канструктыўны дыялог у плане супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі", - расказаў Аляксандр Вальфовіч.
Ён адзначыў, што значную ініцыятыву ў супрацоўніцтве з Беларуссю праяўляе Саюз М'янмы. "Гэтымі днямі якраз знаходзіцца з візітам у Беларусі міністр абароны гэтай дзяржавы, ён сустракаецца з міністрам абароны Рэспублікі Беларусь. Гэта ўжо яго другі візіт на працягу практычна двух гадоў. Іх (прадстаўнікоў М'янмы. - Заўвага БЕЛТА) вельмі цікавяць пытанні, звязаныя з тымі напрацоўкамі, якія ёсць у Беларусі па процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам, перш за ўсё тэрарызму, барацьбе з наркатрафікам, барацьбе з нелегальнай міграцыяй, гандлем зброяй", - удакладніў дзяржсакратар.

Паводле яго слоў, гэтыя ж тэмы хвалююць і прадстаўнікоў іншых дзяржаў. "Абмяркоўвалі сумесныя праекты, пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, пытанні ў ваеннай сферы. Таму такі дыялог адбыўся практычна прыкладна ў аднолькавым рэчышчы, у аднолькавым напрамку з усімі дэлегацыямі", - паведаміў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар нагадаў, што напярэдадні таксама адбылася двухбаковая сустрэча з сакратаром Савета бяспекі Расіі Сяргеем Шайгу. "Калі паглядзець на геаграфію перагавораў, то, напэўна, можна сказаць, што вось так на практыцы працуе шматвектарная палітыка Беларусі. Мы дэманструем якраз тое, аб чым гаворым: мы выступаем за шматпалярны свет, за ўзаемную павагу ўсіх дзяржаў", - падкрэсліў ён.Аляксандр Вальфовіч таксама звярнуў увагу, што на пляцоўцы форуму сабраліся прадстаўнікі больш як 140 дзяржаў. Карыстаючыся выпадкам, дзяржсакратар і ў час сустрэч, і ў час сваіх выступленняў запрашаў калег прыняць удзел у маючай адбыцца восенню ў Мінску міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. "Мы абмяркоўваем з калегамі нашу беларуска-расійскую ініцыятыву - Хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Дарэчы, яна падтрымліваецца практычна ўсімі. Таму тыя, хто зацікаўлены ў забеспячэнні міру, тыя, вядома, прымаюць гэта і адназначна гавораць, што гэты дакумент сёння патрэбны, ён запатрабаваны і будзе садзейнічаць забеспячэнню бяспекі і міру", - дадаў ён.-0-
