27 мая, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын азнаёміўся з ходам рэалізацыі ў краіне інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве цяпліц на прыкладзе УП "Агракамбінат "Ждановічы" ў Мінскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Вытворчасць агародніны з тэхналогіяй дасвечвання ў 2026 годзе ажыццяўляюць 10 цяплічных гаспадарак краіны на плошчы 58,2 га. У міжсезонны перыяд - 2025/26 вырашчана 14,4 тыс. т агуркоў, 8,1 тыс. т таматаў і 256,8 т зялёнай салаты.

У агракамбінаце "Ждановічы" паблізу вёскі Табары рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты па будаўніцтве дзвюх энергазберагальных цяпліц плошчай 7 га кожная. Першая цяпліца будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў 2026 годзе. Ужо ў лістападзе гэтага года плануецца атрымаць першую партыю таматаў, а поўны выхад на праектную магутнасць намечаны на 2027 год.

Другая цяпліца будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў снежні 2026 года. Першы ўраджай плануецца сабраць у сакавіку 2027 года. Цяпер на аб'екце вядуцца падрыхтоўчыя работы: выконваецца вертыкальная планіроўка, ідуць работы пад фундаменты бака-акумулятара, склада гатовай прадукцыі, КПП, адміністрацыйна-бытавога корпуса з кацельняй. Таксама манціруюцца фундаменты і калоны пад склад гатовай прадукцыі, зманціраваны дзве трансфарматарныя падстанцыі.-0-
Фота Віталя Піваварчыка