Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2016, 12:01

Больш як 100 устаноў прафтэхадукацыі Беларусі прадоўжылі прыём дакументаў ад абітурыентаў

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадаўжаецца прыём дакументаў у прафесійныя ліцэі і прафесійна-тэхнічныя каледжы. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

"У адпаведнасці з заканадаўствам прадоўжаны тэрміны прыёму ў 111 установах прафтэхадукацыі да поўнага ўкамплектавання вучэбных груп, але не пазней, чым да 15 верасня. Прадаўжаецца прыём пераважна па прафесіях машынабудавання, будаўніцтва, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадаркі", - сказана ў паведамленні.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайтах устаноў адукацыі і на партале Міністэрства адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі