Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2017, 09:41

"Белэнерга" папярэджвае спажыўцоў аб выпадках махлярства

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белэнерга" папярэджвае спажыўцоў аб выпадках махлярства. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце дзяржаўнага вытворчага аб'яднання, паведамляе БЕЛТА.

Апошнім часам з'явіліся выпадкі ашуканства грамадзян махлярамі, якія прадстаўляюцца работнікамі энергазбыту і электрасетак. Махляры, прыкрываючыся рэпутацыяй энергазабеспячальных арганізацый ("Мінскэнерга", "Гомельэнерга", "Віцебскэнерга" і г.д.), навязваюць грамадзянам аказанне розных паслуг: замеры напружання ў электрычнай сетцы, праверку правільнасці работы лічыльніка, замену аўтаматычных выключальнікаў. Пасля быццам бы бясплатнага агляду яны прапануюць заключыць дагавор на аказанне платных паслуг.

"У мэтах выключэння выпадкаў ашуканства заклікаем спажыўцоў быць пільнымі і не паддавацца на хітрыкі махляроў. Звяртаем увагу, што ўсе без выключэння супрацоўнікі філіялаў "Энергазбыт" пры наведванні спажыўцоў электрычнай энергіяй у абавязковым парадку павінны быць апрануты ў спецадзенне і мець пры сабе пасведчанне супрацоўніка філіяла. Дакумент павінен змяшчаць наступную інфармацыю: нумар, прозвішча, імя і імя па бацьку супрацоўніка, структурнае падраздзяленне, у якім працуе супрацоўнік, пасаду, тэрмін дзеяння пасведчання, фатаграфію. На пасведчанні ў абавязковым парадку павінна быць пячатка вышэйназванага філіяла. Супрацоўнікі філіялаў "Энергазбыт" не прапануюць заключыць дагавор на месцы на аказанне паслуг", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі