Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 сакавіка 2017, 10:25

Беларусь і Турцыя зацікаўлены ў паглыбленні супрацоўніцтва ў ваеннай сферы

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя зацікаўлены ў паглыбленні супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства абароны Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Сустрэча начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, памочніка міністра абароны Беларусі па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алега Воінава з надзвычайным і паўнамоцным паслом Турцыі ў Беларусі адбылася 15 сакавіка.

"Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-турэцкага ваеннага супрацоўніцтва, а таксама пацвердзілі зацікаўленасць абедзвюх дзяржаў у развіцці і паглыбленні двухбаковага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы", - паведамілі ў Мінабароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі