Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2016, 17:47

БЧ назначыла 27 дадатковых паяздоў на майскія святы

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка назначыла 27 дадатковых паяздоў у дні майскіх свят, загадзя прыняўшы меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У міжрэгіянальных зносінах 6 мая назначаны дадатковыя паязды нумар 638 Мінск-Гомель, нумар 637 Гомель-Мінск, нумар 655 Мінск-Брэст; 7 мая - нумар 656 Брэст-Мінск, нумар 638 і нумар 672 Мінск-Гомель, нумар 637 і нумар 671 Гомель-Мінск, нумар 655 Мінск-Брэст, нумар 635 Мінск-Пінск.

8 мая будуць курсіраваць саставы нумар 636 Пінск-Мінск, нумар 656 Брэст-Мінск; 10 мая - нумар 713 Віцебск-Мінск, нумар 714 Мінск-Віцебск, нумар 608, нумар 664 і нумар 711 Брэст-Мінск, нумар 645 Віцебск-Магілёў, нумар 646 Магілёў-Віцебск, нумар 712 Мінск-Брэст, нумар 691 Магілёў-Мінск, нумар 653 Гомель-Магілёў, нумар 654 Магілёў-Гомель, нумар 709 і нумар 637 Гомель-Мінск, нумар 710 і нумар 638 Мінск-Гомель.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення назначаных паяздоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах службаў даведкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі