Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2017, 15:37

Апублікаваны даведнік па дэкрэце нумар 3

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даведнік па дэкрэце нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У даведніку прадстаўлена інфармацыя аб памеры збору, падатковым перыядзе, парадку вызвалення ад выплаты збору, адказнасці за яго нявыплату або няпоўную выплату. Таксама ў даведніку змешчана інфармацыя аб тым, куды залічаюцца сумы ад збору і на што яны расходуюцца.

Дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" прыняты 2 красавіка 2015 года. Асноўнай мэтай дэкрэта з'яўляецца стымуляванне працаздольнага насельніцтва да працы і папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі