Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2021, 12:47

Ананіч: сям'я з'яўляецца галоўным базавым інстытутам развіцця грамадства і дзяржавы

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сям'я - галоўны базавы інстытут развіцця грамадства і дзяржавы. Такое меркаванне сёння выказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў, член прэзідыума Беларускага саюза жанчын Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння вельмі важна ўсведамляць, што інстытут сям'і - гэта не проста ячэйка грамадства, гэта самы галоўны базавы інстытут развіцця грамадства і дзяржавы. Усё пачынаецца з сям'і. Усё, што закладваецца ў сям'і, потым суправаджае чалавека па жыцці. І мы, маці, як ніхто іншы разумеем, наколькі важна, каб была поўная сям'я, каб нашы дзеці раслі ў клопаце. І вельмі важна, што наша сацыяльная дзяржава, сацыяльная палітыка якраз і накіраваны на падтрымку сям'і, - расказала Лілія Ананіч. - Мы ганарымся, што ў нас самы вялікі дэкрэтны водпуск, што 11 відаў дапамог для дзяцей, мы ганарымся дасягненнямі нашай сямейнай палітыкі".

Паводле слоў парламентарыя, у Беларусі налічваецца больш за 114 тыс. шматдзетных сем'яў. "За апошнія 10 гадоў шматдзетных сем'яў павялічылася амаль на 45 тыс. Гэта, вядома, вынік дзяржаўнай сямейнай палітыкі. Наогул у Беларусі на сённяшні дзень, паводле апошняга перапісу насельніцтва, - 2 млн 691 тыс. сем'яў. Дзяцей выхоўваецца ў сем'ях 1 млн 767 тыс. З адным дзіцем у нас 57 працэнтаў сем'яў, з двума - 33,5 працэнта, астатнія - шматдзетныя сем'і", - адзначыла яна.

Лілія Ананіч падкрэсліла, дзяржава робіць усё магчымае для падтрымкі сям'і. Але, на яе погляд, вектар тут трэба накіраваць і ў іншую плоскасць. "Сям'я як апора дзяржавы. Сям'я як захавальнік не толькі сямейных асноў і сямейных каштоўнасцей, а як захавальнік дасягненняў дзяржавы. І тут ужо размова павінна весціся не толькі аб тым, колькі мы ў сям'ю далі грошай, каму дапамаглі. А дапамога важкая - на пяцігодку плануецца на гэтыя мэты патраціць Br16 млрд. Гэта вялікія рэсурсы, якія разглядаюцца дзяржавай як важнейшыя і неабходныя, - дадала яна. - Дае свае вынікі праграма сямейнага капіталу. І рашэнне кіраўніка дзяржавы аб пашырэнні напрамкаў выкарыстання сямейнага капіталу дало магчымасць многім сем'ям палепшыць жыллёвыя ўмовы. Толькі апошнім часам 35 тыс. шматдзетных сем'яў атрымалі жыллё. Гэта таксама вельмі важна. У дзяржпраграме "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" таксама важкі пакет падтрымкі. Распрацоўка заканадаўчых актаў - законапраекты, якія накіраваны ў тым ліку на адрасную падтрымку такой катэгорыі грамадзян, як людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Так, мы гаворым аб тым, што дзяржава гэта трымае ў полі зроку. Але зноў жа вяртаюся: нам пара пераводзіць размову ў большай ступені ў плоскасць: сям'я як апора дзяржавы. Азы грамадзянскасці, любоў да малой радзімы, да дзяржаўных асноў і задач, разуменне пачуцця патрыятызму - гэта ўсё тое, што павінна ісці з сям'і".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі